Землякі-удзельнікі ВАВ
Аляксей Несцеравіч Мацвееў – ураджэнец вёскі Бабчына. Закончыўшы 4 класы школы, пайшоў вучыцца бондарскай справе.Так пачалася яго працоўная дзейнасць.
Прайшоў час. Матвееў вырашыў паступіць у Ленінградскую школу фабрычна-заводскага навучання. Выбраў спецыяльнасць арматуршчыка. Але даехаць да Ленінграда не давялося. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Аляксей вярнуўся ў родную вёску.
Калгасная маёмасць, ураджай і зямля былі падзелены на ўсіх жыхароў. Хутка вёску акупіравалі нямецкія захопнікі. Хлопца хацелі забраць ў паліцыю, але ён не згадзіўся. Давялося з паўгода працаваць на прымусовых работах у Оршы. Затым адправілі на працу ў Германію, але па дарозе Аляксею ўдалося збегчы. Дадому вяртацца было нельга, таму падаўся ў партызаны.
Пасля вызвалення Беларусі Мацвееў быў накіраваны на вучобу ў Казельск, і ў званні сяржанта, атрымаў назначэнне ў 183-ці запасны полк. Так, у студзені 1945 года Аляксей удзельнічаў у наступленні і фарсіраванні Віслы (Польшча) у якасці кулямётчыка. Тут атрымаў раненне ў галаву і руку. Каля трох месяцаў лячыўся ў шпіталі, потым зноў апынуўся на перадавой. Пры наступленні 20 красавіка 1945 года на Франкфурт Аляксей атрымаў цяжкае раненне і быў адпраўлены ў шпіталь г. Масквы. Пасля лячэння працягласцю у пяць месяцаў баец вярнуўся дамоў інвалідам ІІ группы.
За доблесць і адвагу, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, А.Н. Мацвееў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступені, шматлікімі медалямі.
Салаўёва, А. Дарогамі вайны / Аліна Салаўева // Ударны фронт.- 2004. – 2 чэрвеня.- С. 2
Аляксандр Антонавіч Гарбачоў
Нарадзіўся 2 лютага 1926 года ў сялянскай сям’і. У сям’і было 8 душ. Жылі вельмі бедна. Бацька працаваў, а а маці займалася дзецьмі. Ішоў час, дзеці падрасталі і сталі дапамагаць бацькам. Разам з імі ў 30-я гады пайшлі працаваць у калгас. Аляксандру даручылі пасвіць кароў. Да вайны паспеў закончыць 6 класаў. Першыя дні вайны пасялілі ў душах людзей трывогу. Стала яшчэ горш, калі немцы прыйшлі ў вёску. Шмат унакоў пайшлі ў партызаны, былі і такія, што пайшлі ў паліцаі. Вясной 1942 года пачаліся аблавы на моладзь, каб адправіць на прымусовую працу ў Германію. Гарбачову пашанцавала, ён паспеў схавацца. Увосень 1942 года аблава паўтарылася, але Аляксандру зноў пашанцавала, паспеў уцячы. Прайшоў год, вайна працягвалася. Людзі, каб пракарміцца, займаліся палявымі работамі: сеялі, убіралі ўраджай. У адзін з дзён у гадзіну ўборкі Гарбачовы былі ў полі. Жанчыны жалі жыта, мужчыны зносілі снапы. Немцаў убачылі адразу ж, як тыя з’явіліся на полі.
Аляксандр кінуўся бегчы. Немцы яго ўцёкаў не заўважылі. Бацька ў гэты час расказваў немцам, што сына не бачыў ужо больш месяца і не мае аб ім ніякіх звестак. Затым прасіў начальніка паліцыі Якушава, каб яны не хлопца адпраўлялі ў Нямеччыну, што вайна і так забрала трох яго сыноў, што лепш няхай яго забяруць. Немцы сказалі, што калі да раніцы сын не абвесціцца, то забяруць карову, што і зрабілі. Пад пастаянным страхам Аляксандр усю восень і зіму хаваўся ад немцаў і паліцэйскіх. Пры першай жа магчымасці Гарбачоў сышоў у партызаны, сышоў са зброяй. Партызанскі атрад у гэты час быў у лесе, на Гарадцы. Камандзірам 25 атрада брыгады «Чэкіст» быў Якушка Ілля Аляксеевіч. Затым сышлі на базу ў лес Стахоўшчына. Улетку жылі ў буданах, а зімой былі раскватараваныя па вёсках.
Карміліся два разы ў дзень. У атрадзе было каля ста чалавек. Неўзабаве Гарбачову далі 2-і нумар кулямётчыка, першым быў Адамаў Міхаіл. Разам у партызанах быў і Кусікаў Мікалай. Часта ездзілі на заданні, лавілі па вёсках Корзуны, Лідзіна паліцэйскіх. Неўзабаве ўсім партызанам давялося ўдзельнічаць у «рэйкавай вайне» (падрыве чыгуначных шляхоў). Кожнаму атраду быў адведзены ўчастак падрыву чыгункі.
Аляксандр Антонавіч Гарбачоў успамінае: «Нам давялося ісці на 8-ы раз’езд (участак чыгункі Апалонаўка-Рыжкавічы). Карысталіся паролем: «я-Магілёў», адказ быў «я-Шклоў»). Сцямнела. Праз вёску Земцов выйшлі да чыгуначнага палатна. Нас абстралялі немцы, але мы не адышлі. Неўзабаве, падклаўшы выбухоўку, пачалі падрываць чыгунку. З намі ў атрадзе былі два былыя паліцыянты. Адзін з іх не выкарыстаў сваю выбухоўку, пабаяўся, таму неўзабаве быў расстраляны за баязлівасць.
Фронт стаяў на рацэ Проня, а партызаны размясціліся ў вёсцы Шахава. Немцы пачалі адступаць. Партызанам быў дадзены загад знішчыць адступаючых немцаў. У атрадзе было шмат параненых. Камандзір Якушка пакінуў мяне за старэйшага ахоўваць месцазнаходжанне лагера, а сам з партызанамі сышоў у засаду на Рабінаўскі мост. Неўзабаве паказалася аўтакалона немцаў. Камандзір вырашыў прапусціць яе, бо сілы былі няроўныя: палічыў, што жыццё сваіх людзей даражэй і вярнуўся назад. Гэтую калону машын затым разбамбілі нашы самалёты. Адамаў Віктар паспеў зайсці да майго бацькі і пагаварыць з ім. Пачалося масавае адступленне немцаў і па дарозе на Нова-Брашчына, нашы самалёты бамбілі іх. Некалькі аўтамашын з немцамі трапіла ў месца размяшчэння атрада. Партызаны расстралялі іх. Ацалелыя немцы сталі хавацца па лясах. Нам быў дадзены загад прачэсваць лес і знішчаць ацалелых фашыстаў. Ішлі па лесе на адлегласці васьмі метраў адзін ад аднаго. Неўзабаве выявілі каля 30 немцаў, якія смажылі на агні курэй. Усіх расстралялі».
Ішлі жорсткія баі пад гаворкамі. Вёска была спаленая. Самалёты разбамбілі калону немцаў па дарозе да Гаршкова. Пасля вызвалення раёна рэгулярнымі войскамі ўсе партызаны далучыліся да іх. Гарбачоў разам з іншымі партызанамі быў залічаны ў 206-ы запасны полк. Прыняў прысягу, пасля чаго эшалонам быў дастаўлены ў Мінск, трапіў на другі Беларускі фронт і быў вызначаны ў 4-ю роту 2-гі батальён 44-га стралковага палка 42-й стралковай дывізіі ў якасці аўтаматчыка. 18 жніўня 1944 года трапіў на перадавую. Прайшоў з баямі па Беларусі, Польшчы. Цяжкі бой працягласцю ў тры дні прайшоў недалёка ад ракі Нарва. Ад бомбаў і снарадаў дрыжала зямля. У гэтым баі Гарбачову пашанцавала, застаўся ў страі. З баямі прайшоў да Усходняй Прусіі. У сакавіку 1945 года ў адным з баёў Аляксандр Антонавіч быў цяжка паранены. Ён страціў зрок. Вярнуць яго маладому салдату не змог ні адзін лекар. Пасля лячэння ў шпіталях горада Беластока, Тамбова Гарбачоў вярнуўся дадому. Тут і сустрэў Перамогу і радаваўся канца вайны разам з жыхарамі вёскі. Для ўсіх пачыналася шчаслівае мірнае жыццё. А для Аляксандра Антонавіча – інваліда 1 групы – яна была асаблівая. Тая цемра, што стала яго пастаянным спадарожнікам, патрабавала навучыцца жыць па-новаму. Ён змірыўся са сваім лёсам. А. А. Гарбачоў працаваў старшынёй раённага таварыства сляпых з 1950 па 1992 год.
Сваёй працай, вялікай сілай волі ён заслужыў павагу людзей, мужнасцю на вайне – узнагароды: ордэн Айчыннай вайны, медаль «За адвагу» і іншыя.
Іван Іванавіч Рандзіцкі – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, адзін з тых, хто перажыў яе, данёс суровую памяць аб той пары сваім дзецям, унукам.
Дзяцінства Івана Іванавіча прайшло ў вёсцы Ліхачы Шклоўскага раёна. Ён скончыў 7 класаў Чарнянскай няпоўнай школы. Пасля заканчэння працаваў бухгалтарам у мясцовым калгасе. Хоць, адзначае Іван Іванавіч, працаваць больш прыходзілася ў полі.
У 1938 годзе пайшоў служыць у армію ў далёкае Закаўказзе, горад Кіравакан. У 1940 годзе малады армеец рыхтаваўся да дэмабілізацыі, як выйшаў прыказ аб службе ў арміі тэрмінам тры гады. Іван Іванавіч і ўявіць не мог, што служыць давядзецца амаль 8 гадоў. Салдат Рандзіцкі прыняў прысягу ў палкавой школе, якую закончыў на выдатна. Стаў камандзірам аддзялення. На яго рахунку два выпускі малодшых камандзіраў. Далей была вайна. Яе ён сустрэў камандзірам роты баявога забеспячэння палка.
У 1941 годзе рота, дзе ваяваў Рандзіцкі, стаяла на абароне Каўказа. На пачатку вайны дывізія накіравалася на поўдзень абараняць мяжу з боку Ірана. 20 жніўня нашы войскі перайшлі мяжу і знаходзіліся ў Іране да 15 верасня. Амаль кожны дзень прыносіў новыя баявыя заданні, цяжкія страты таварышаў. Асабіста да яго лёс быў літасцівы, і кулі міналі. Іван Іванавіч успомніў такі момант: яны з двума таварышамі неслі боепрыпасы пад варожым абстрэлам, раптам побач з імі ўзарвалася міна. Адзін таварыш быў забіты, другога цяжка параніла, а ён не атрымаў нават і царапіны.
Іван Іванавіч расказаў пра выпадак, калі пасля налёту фашысцкіх самалётаў на савецкія караблі ў Каспійскім моры яго таварыш выплыў на бочцы праз некалькі дзён.
Цярпенне, разуменне і вера ў перамогу падтрымлівалі байцоў. У хвіліны кароткіх перадышак Іван Іванавіч гутарыў з франтавікамі на разнастайныя тэмы. Таварышы любілі яго за прастату, вясёлы нораў і знаходлівасць. Ён валодваў здольнасцю падымаць настрой людзей. Яшчэ да вайны Іван Іванавіч уступіў у рады членаў КП. А ў баях за Кубань ён быў сакратаром партыйнай арганізацыі. Як старшыня роты І.І. Рандзіцкі забяспечваў салдат боепрыпасамі. У распараджэнні тады было 160 коней і 30 ішакоў. Без апошніх у горнай мясцовасці нельга было абысціся.
Гады, праведзеныя ў баях, спецзаданнях, ішлі сваёй чаргой, як і гарады, краіны на салдацкім шляху. Краснадарскі край змяніла Беларусь. Іван Іванавіч ваяваў на 1-м Беларускім фронце пад камандаваннем Ракасоўскага. Вызваляць ім прыйшлося паўднёвую частку Беларусі, беларускае Палессе. Ваяваць прыходзілася ў цяжкіх умовах: балоты, тарфянікі, лес.
Пасля вызвалення Гомеля ад фашысцкіх захопнікаў былі Лунінец, Баранавічы, Івацэвічы. Пры вызваленні горада Бяроза полк панёс вялікія страты. Паляна, на якой ішло наступленне, была прастрэлена нямецкімі зенітнымі кулямётамі. Пасля Бярозы полк вызваляў Брэст і Брэсцкую крэпасць. Потым чакала Польшча.
Паколькі польскія войскі вырашылі самі вызваляць сваю сталіцу, камандаваннем было прынята рашэнне змяніць напрамак на Усходнюю Прусію. І полк прыняў удзел у генеральным наступленні на Кёнігсберг. Пасля ўзяцця гэтага горада пачалі фарміравацца палкі на Усход, але рашэнне зноў было зменена. 28 красавіка полк пападае пад Берлін. 2 мая ў Берліне ў другой палове дня немцы выкінулі белыя сцягі.
Пасля ўзяцця Берліна, салдаты атрымалі новае баявое заданне, напрамкам стала Чэхаславакія. Баі ў гэтай краіне ішлі да 13 мая. Нарэшце прыйшла Перамога. Не верылася, што закончыліся пакуты, жах, пастаянны боль і неспакой за будучыню.
За мужнасць, праяўленую ў гады Вялікай Айчыннай вайны, І. І. Рандзіцкі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны, медалямі «За адвагу», «За абарону Каўказа», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За ўзяцце Берліна» і іншымі.
Дадому Рандзіцкі вярнуўся ў 1946 годзе. Даведаўся пра тое, што вайна забрала двух яго братоў, Паўла і Аркадзія. Прычым, як даведаўся потым Іван Іванавіч, старэйшы брат служыў у той час зусім недалёка ад яго – у Паўночнай Асеціі. А малодшы брат загінуў таксама амаль што побач – у 1945 годзе ва Усходняй Прусіі.
Для Івана Іванавіча жыццё працягвалася. Ён уладкаваўся працаваць загадчыкам гаспадаркі ў Чарнаруцкую ўчастковую бальніцу. У 1950 годзе
І. І. Рандзіцкага выбралі старшынёй Чарнаруцкага сельскага Савета. Менавіта на гэтай пасадзе і праявіліся ва ўсёй паўнаце здольнасці гэтага адказнага чалавека. Ён быў сапраўдным арганізатарам, добрым для людзей і строгім для сябе. Іван Іванавіч ўдзяляў вялікую ўвагу добраўпарадкаванню вёсак. Інтэнсіўна ішло будаўніцтва калодзежаў, на 7-8 двароў па аднаму. Ён з павагай адносіўся да людзей, падтрымліваў у цяжкія хвіліны, радаваўся за поспехі. У той час Чарнаруцкі сельскі Савет адносіўся да ліку першых у раёне. Працаваў ён на гэтай пасадзе да 1968 года.
Што датычыцца асабістага жыцця, то і тут у Івана Іванавіча ўсё ў парадку. Разам з жонкай Кларай Дзмітрыеўнай вырасцілі і выхавалі пяцёра дзяцей, дачакалія семярых унукаў і дзе праўнучкі.
На пытанне: «Што было страшным на вайне? » Іван Іванавіч адказваў, што гэта была самая першая бамбёжка нямецкіх самалётаў і страта таварышаў. «Помню, ляжу я і думаю, як гэта бомбы ляцяць на зямлю. А як, дык проста жахнуўся». Потым вайна ўспрымалася як механічная работа.
На пытанне, ці лічыць сябе сябе шчаслівым, Іван Іванавіч вельмі сціпла адказваў: «Так, шчаслівы, таму што застаўся жывы. А ўсё астатняе – проста жыццё, якое я пастараўся пражыць як належыць. І мне зусім не сорамна за сваё жыццё, за сваіх дзяцей і ўнукаў».
Уладзімір Парфіравіч Кісялёў нарадзіўся ў 1925 годзе на хутары каля в. Палыкавічы ў мнагадзетнай сям’і. З 5 гадоў хлопчык разам са сваімі равеснікамі пасвіў кароў. У 1934 годзе сям’я пераехала ў в. Рубеж (на жаль, гэта вёска ўжо не існуе). Там прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.
Пасля заканчэння Чарнаруцкай сямігодкі Уладзімір паступіў ў Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Тут і пачуў першыя звесткі аб вайне. Вярнуўся дадому. Бацьку забралі ў армію па мабілізацыі, ён прапаў без вестак. Хлопцу не было яшчэ і 16 год, як застаўся старэйшым мужчынам у сям'і.
Вайна працягвалася. Вясной 1942 года на тэрыторыі раёна арганізоўваліся партызанскія атрады. Амаль праз год немцы пачалі забіраць моладзь на працу ў Германію. Большасць юнакоў і дзяўчат хаваліся ў лесе.
Кісялёў падаўся ў партызанскі атрад №31 брыгады «Чэкіст», асноўная база якога знаходзілася каля в. Заазер’е Бялыніцкага раёна. Атрад прымаў удзел у правядзенні асабліва важных аперацый. Так, у ноч з 19 на 20 мая 1944 года партызаны ўдзельнічалі ў рэйкавай вайне, падрывалі чыгуначныя пуці. У гэтым жа годзе Уладзімір Парфіравіч стаў кадравым байцом рэгулярных войск Савецкай Арміі.
Спачатку быў залічаны ў 206-ы запасны полк III-га Беларускага фронта, прайшоў вучобу на сяржанта ў вучэбным батальёне. Потым атрымаў назначэнне ў якасці камандзіра аддзялення ў 129-ы полк 110-ай стралковай дывізіі пад г. Гродна. Разам з іншымі байцамі стаяў у абароне непадалёк ад Усходняй Прусіі, прымаў ўдзел ва ўзяцці Кёнігсберга. Тут і атрымаў сваю першую ўзнагароду – медаль «За адвагу». Акрамя таго, за гераізм, мужнасць, праяўленыя ў гады вайны, У. П. Кісялёў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» і іншымі.
Ваенную часць, дзе служыў Кісялёў пасля вайны, перакінулі ў г. Варашылаўград, потым у Петрапаўлаўск–Камчацкі. Дадому Уладзімір Парфіравіч вярнуўся толькі ў жніўні 1949 года. Спачатку працаваў выхавальнікам ў школе фабрычна-заводскага навучання г. Шклова, потым – загадчыкам Стара-Стайкаўскай пачатковай школы, завочна закончыў Аршанска-Лепельскае педвучылішча і фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. У 1958 годзе яго назначылі дырэктарам Чарнаруцкай школы. Праз 16 гадоў па стану здароўя перайшоў працаваць настаўнікам матэматыкі і фізікі.
Міхаіл Якаўлевіч Лапянкоў – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ўвёсцы Клімавічы. З 12 гадоў разам з бацькамі хадзіў працаваць у калгас, пасвіў коней, быў задзейнічаны паляводстве. Затым вывучыўся ў Бабруйску на шафёра і вярнуўся ў родную гаспадарку.
Вялікая Айчынная вайна напаткала хлопца, калі ён служыў у 58-м гаўбічна-артылерыйскім палку ў Заходняй Беларусі. Іх вайсковая часць размяшчалася ў лесе. Салдаты жылі ў палатках. Калі нямецкія самалёты пачалі бамбіць лес, байцоў паднялі па трывозе. Цудам засталіся жывымі. Усіх пагрузілі на машыны і і адправілі абараняць граніцу. Там ішоў жорсткі бой. Шмат байцоў параніла, многія сустрэлі тут сваю смерць.
Салдаты трымалі абарону больш двух тыдняў. Але сілы былі няроўныя. З акружэння да сваіх прарываліся групамі. У такім пераходзе Лапянкоў атрымаў раненне ў руку і трапіў ў палон да немцаў. Спачатку быў лагер для ваенна-палонных ў Польшчы, потым – Германія. Яму давялося адчуць на сабе ўсе цяжкія ўмовы барака, непасільную працу. Грузіў баржы каменнем, працаваў на цагляным заводзе. Тут, у далёкім краі, Міхаіл Якаўлевіч і сустрэў Перамогу. Яго і іншых вязняў вызвалілі савецкія салдаты, падлячылі, накармілі. Дадому Лапянкоў вярнуўся летам 1946 года пасля службы на Украіне. Працаваў ў калгасе рабочым, потым трактарыстам, камбайнерам.
Мікалай Аляксандравіч Петушкін
Нарадзіўся і вырас у вёсцы Ступляны. Да службы ў Чырвонай Арміі, пасля звальнення ў запас працаваў кладаўшчыком, загадчыкам фермы ў калгасе. Вялікая Айчынная вайна заспела Мікалая Петушкіна ў роднай вёсцы. Патрыёт сваёй Радзімы, ён разам з землякамі ідзе на фронт, пасля трапляе ў акружэнне.
Вярнуўшыся ў Ступляны, Мікалай Петушкін не сядзіць склаўшы рукі: збірае зброю, боепрыпасы. Хавае іх у надзейным месцы. Добрым памочнікам яму ў гэтай справе быў Арцём Свірыдаў – былы работнік інспекцыі раённага аддзела НКУС. Суседзі, сябры дзяцінства Мікалай і Арцём ва ўсім давяралі адзін другому.
У снежні 1941 года патрыёты ўстанавілі сувязь з падпольшчыкамі вёсак Тударава і Смятанічы (кіраўнік груп І. В. Кананыхін, П. А. Красякоў). Тут яны ўдзельнічаюць ў баявых вылазках, распаўсюджваюць зводкі Інфармбюро, збіраюць даныя аб дыслакацыі ворага. Трапіўшы ў рукі карнікаў, падпольшчыкі зрабілі пабег, зноў вярнуліся да баявых таварышаў.
У 1943 годзе Арцём Свірыдаў стаў партызанам брыгады №8 (камандзір Герой Савецкага Саюза С. Жунін). За баявыя справы ў радах народных мсціўцаў ён узнагароджан ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.
Інакш склаўся лёс Мікалая Петушкіна. Адважнага разведчыка пакінулі ў вёсцы Ступляны падтрымліваць сувязь з партызанамі. Калі ў снежні 1943 года ў вёску прыйшлі немцы, хтосьці выдаў падпольшчыка. Петушкіну ўдалося выбегчы з акружанай ворагамі хаты, схавацца ў хляве. Карнікі Мікалая не знайшлі. Тады, сабраўшы жыхароў вёскі, яны загадалі выкінуць сена з хлева, дзе хаваўся падпольшчык. Пакуль фашысты шукалі Петушкіна, страляючы ў склеп, яго жонка – Надзея, непрыкметна знікла. Ворагі гэта заўважылі. Яны загадалі падпаліць склеп суседкі Петушкіных – Марыі Маісеенка. Адзін з немцаў у гэты час стаў штыком калоць сена. Каля адной са сцен ён адшукаў уцекача. Схапіўшы Мікалая за валасы, яго вывалаклі з хлева, даставілі ў вёску, дзе стаяў гарнізон. Партызанскаму сувязному звязалі рукі, ногі і ў такім стане кінулі на двое сутак у халодную клець, не даючы вады, ежы.
Арыштавалі і жонку Петушкіна. На допытах абоіх страшна катавалі, але пра сувязь з партызанамі ворагі так і не даведаліся. З-за адсутнасці ўлік Надзею адпусцілі, Мікалая і бацьку Арцёма Свірыдава забралі карнікі. Па дарозе Петушкін збег, яго напарнік дадому не вярнуўся.
Каля двух месяцаў хаваўся Мікалай Аляксандравіч у роднай вёсцы ад ворагаў, чужых вачэй. Сувязі з партызанамі не губляў. З імі хадзіў і на баявыя заданні.
Пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Петушкін пайшоў на фронт, быў паранены, доўга лячыўся. Дадому вярнуўся інвалідам другой групы. Некаторы час працаваў. Але раненне, хвароба падарвалі здароўе. Не стала адважнага патрыёта ў 1951 годзе. Памяць аб ім свята захоўваюць у сваіх сэрцах баявыя таварышы.
Ударны фронт. – 1977 г. – 24 снежня. – С. 3.
Арцём Барысавіч Свірыдаў
Месца нараджэння: в. Ступляны, Шклоўскі р-н, Магілёўская вобласць
Дата нараджэння: 1916 год
Нацыянальнасць: Беларус
Узнагароджаны 1948 год
Прадстаўлены да ўзнагароды
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II-й ступені
Партызанскія фарміраванні
С 25.10.1943 по 30.07.1944
Партызанская брыгада: 8-я брыгада (Жунін С.Г.)
Партызанскі атрад: 40-ы атрад (Бараноўскі М.Н., Красякоў П.А., Кавалёў Н.І.)
Камандзір аддзялення