top of page
Край у гады ВАВ.png

Дзеці вайны ўспамінаюць

Землякі –

удзельнікі ВАВ

Яны вызвалялі наш край

Успаміны вязняў фашысцкіх канцлагераў

Помнікі расказваюць

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. вёска Чарнаручча і усе вёскі Чарнаруцкага сельсавета акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 


Тэрыторыя Чарнаруцкага сельсага Савета была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ліпені 1941 года. 


У навакольных вёсках засталося шмат акружэнцаў (воінаў Чырвонай Арміі). Жыхары бралі іх у сем’і,  выдавая за сваю радню, і яны ж ў сваю чаргу дапамагалі па гаспадарцы.


Яшчэ да акупацыі раёна райком КПБ вызначыў камуністаў, якім даручыў узначаліць арганізацыю падполля i стварэнне партызанскіх груп і атрадаў.


Такое заданне атрымалі супрацоўнікі райаддзела НКУС М.М. Бараноўскі i П. А. Красякоў, старшыня Чарнаруцкага сельскага савета А.І. Зайцаў.


За даволі кароткі тэрмін Бараноўскі Міхаіл Мікалаевіч здолеў арганізаваць групу патрыётаў з акружэнцаў, якія аказаліся на тэрыторыі Чарнаруцкага і Таўкачоўскага сельскіх Саветаў. 


У вёсцы Тударава і суседніх вёсках дзейнічала партыйна-камсамольская падпольная група, якая ўзнікла ў жніўні 1941 года (кіраўнік камандзір Чырвонай Арміі І.В. Кананыхін). У верасні 1941 года  група ўвайшла ў падпольную  арганізацыю “Патрыёт Радзімы”. Падпольшчыкі падтрымлівалі сувязь з партызанамі, перадавалі ім звесткі аб праціўніку, зброю, боепрыпасы, харчы, вялі растлумачальную работу сярод насельніцтва.


Устанавіўшы ў снежні 1941 года сувязь з Магілёўскім падполлем, удзельнікі арганізацыі атрымлівалі з горада зброю, боепрыпасы і перадавалі іх партызанам.


У пачатку 1942 года група Бараноўскага яшчэ больш вырасла і пачала ўжо весці больш эфектыўную барацьбу з ворагам. Рэгулярна рабілі дыверсіі патрыёты: падпільвалі тэлеграфныя слупы, ірвалі тэлефонную сувязь, разбівалі драўляныя масты. 


У хуткім часе большасць членаў групы пайшла ў партызанскі атрад №40 (камандзір П.А. Красякоў) і №3 (камандзір І.В. Кананыхін) партызанскай брыгады “Чэкіст”.                                        

                     


 

І.В. Кананыхін.jpg
П.А. Красякоў.jpg

 П.А. Красякоў    

 І.В. Кананыхін  

                                            
К сэрэдзіне чэрвеня 1942 года партызанская брыгада “Чэкіст” кантралявала вялікі раён міжрэчча Дняпра і Друці. Атрад Красякова дыслацыраваўся ў лясах каля вёскі Чарнаручча, кіламетрах ў 15-20 ад Рацаўскага лесу. Быў разгромлены фашысцкі гарнізон у Чарнаруччы. Народныя мсціўцы зрывалі ўсе мерапрыемствы акупантаў: спынілась паступленне прадуктаў харчавання для нямецкай арміі.


23 чэрвеня 1944 года пачалася Беларуская наступацельная аперацыя “Баграціён”. На працягу трох дзён – 26, 27 і 28 чэрвеня 1944 года на Шклоўскай зямлі ішлі жорсткія баі. Вораг быў разбіты. 


Вёскі Чарнаруцкага сельскага Савета былі вызвалены 27 чэрвеня 1944 года воінамі 70-й стралковай і 222-й стралковай дывізій 33-й арміі 2-га Беларускага фронту. 


За гады вайны у Чарнаруцкім сельскім Савеце знішчана 107 двароў, 32 жыхары, разрабавана калгасная маёмасць. Загінула на франтах 302 чалавекі, у партызанскім падполлі загінула 10 чалавек. 

СПИСОК

населенных пунктов Черноручского сельсовета Шкловского района Могилевской области,

уничтоженных во время Великой Отечественной войны  немецко-фашистскими захватчиками

Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т.7. Кн. 3. Магілёўская вобласць /рэдкал. : Т.У. Бялова (дырэктар) і [інш.]. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. – 544 с. : іл.

Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 510 с.: іл.

 

Прусский , И.М. Партизанская бригада «Чекист» / Прусский Иван Максимович.  – Толочин: Издатель  И.М. Прусский, 1993. – 138с.

 

Краязнаўчыя матэрыялы з фонда бібліятэкі.

bottom of page