Яны вызвалялі наш край
Нарадзілася 8 лістапада 1917 года ў вёсцы Парфёнава, цяпер Спас-Дземенскага раёна Калужскай вобласці, у сялянскай сям'і. У 1933 годзе атрымала спецыяльнасць лабаранта, скончыўшы школу ФЗУ ў горадзе Падольску пры цэментавым заводзе. Пазней скончыла авіяцыйны тэхнікум і авіяцыйную школу ў горадзе Балашоў. Працавала лётчыкам у авіяцыйным атрадзе грамадзянскага паветранага флоту горада Смаленска.
З 1941 года ў Чырвонай Арміі. З 1942 года на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Змагалася на Паўночным Каўказе, Кубані, у Крыме, Польшчы.
Вызначылася ў Беларускай аперацыі. У ноч на 26 чэрвеня 1944 года на ўчастку аўтадарогі Шклоў-Чарнаручча бамбіла адыходзячага ворага, выклікала 2 ачагі пажару.
Да верасня 1944 года камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (325-я начная бамбавальная авіяцыйная дывізія, 4-я паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі маёр Я. А. Нікуліна здзейсніла 600 баявых вылетаў на бамбаванне ўмацаванняў, перапраў і войскаў праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты.
26 кастрычніка 1944 года за мужнасць і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з ворагамі, удастоена звання Героя Савецкага Саюза.
Усяго выканала 774 баявых вылетаў. Лётчыцы яе эскадрыллі здзейснілі каля 8000 баявых вылетаў, нанёсшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы. Пасля вайны гвардыі маёр Я. А. Нікуліна - у запасе, а затым у адстаўцы. У 1948 годзе скончыла Растоўскую партшколу, у 1954 годзе -педагагічны інстытут. Працавала ў гарадскім камітэце партыі. Жыла ў горадзе Растоў-на-Доне. Памерла 23 сакавіка 1993 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі маёру Нікулінай Еўдакіі Андрэеўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 4741).
Узнагароджана трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1 - й і 2-й ступеняў, а таксама медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Растова-на-Доне.
На радзіме, у горадзе Спас-Дземенск Калужскай вобласці, у Алеі Славы усталяваны абеліск. Адна з вуліц горада Растоў-на-Доне носіць яе імя. На сцяне дома, дзе яна жыла, усталявана мемарыяльная дошка.
Дина Никулина — яркий человек, можно сказать, «лихой» лётчик…
Дина Никулина — профессиональный лётчик с отличной техникой пилотирования. Характер у неё жизнерадостный, весёлый. Летала она бесстрашно. А на вечерах самодеятельности азартно отбивала чечётку, до тех пор, пока её не ранили в ногу. После этого мы узнали, что она отлично поёт…
И. В. Ракобольская, Н. Ф. Кравцова, 2005, с. 149
Литература:
-
Никулина Евдокия Андреевна // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. – М. : Воениздат, 1988. – Т. 2 /Любов – Ящук/. – С. 170. – 863 с.
-
Ракобольская, И. В., Кравцова, Н. Ф. Нас называли ночными ведьмами. – М.: Изд-во МГУ, 2005. – 336 с.
-
Лукьянов, Б. Крылатое сердце // Героини : очерки о женщинах – Героях Советского Союза / редактор-составитель Л. Ф. Торопов ; предисловие Е. Кононенко. – Вып. 2. – М.: Политиздат, 1969. – 463 с.
-
Никулина Евдокия Андреевна // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org/wiki. – Дата доступа : 10.08.2021.
Яны вызвалялі наш край
(захаваныя на брацкай магіле ў в. Палыкавічы Старашклоўскага (Чарнаруцкага) сельсавета)
Пётр Маркавіч Зюлькоў (11 студзеня 1924, вёска Конаўка, Бранская губернія – 27 чэрвеня 1944, вёска Трылесіна, Магілёўская вобласць) – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода ўпраўлення батарэі 544-га мінамётнага палка РГК 2-га Беларускага фронту, лейтэнант. Захінуў сваім целам амбразуру кулямёта. Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Конаўка Маклакоўскай воласці Жыздрынскага павета (цяпер — вёска Кіраўскага раёна Калужскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыўшы сем класаў, працаваў у калгасе. Прызваны ў РСЧА у лютым 1942 г. Кіраўскім РВК Смаленскай вобласці.
Пасля заканчэння Цюменскага ваеннага вучылішча ён атрымаў прызначэнне ў 544-ы мінамётны полк рэзерву Галоўнага камандавання. Ішоў верасень 1943 года.
Будучы камандзірам агнявога ўзвода 544-га мінамётнага палка, вызначыўся ў баях восені 1943 года. Пры фарсіраванні Астэра пяхотнымі часткамі выдзвінуў свой узвод наперад, адбіў 5 контратак праціўніка і даў пяхоце без страт фарсіраваць раку. Усяго за час наступлення падчас Смаленскай аперацыі ўзвод пад камандаваннем Пятра Зюлькова знішчыў да 260 салдат і афіцэраў праціўніка, 7 агнявых кропак, знішчыў 2 гарматы. Загадам камандуючага артылерыяй 10-й арміі ад 2 лістапада 1943 года быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
У чэрвені 1944 года з’яўляўся камандзірам узвода кіравання батарэі 544-га мінамётнага палка рэзерву Галоўнага камандавання. Полк, на ўзбраенні якога складаліся 36 120-мм мінамётаў, падчас Беларускай аперацыі падтрымліваў 222-ю стралковую дывізію, якая наступала на Шклоў.
Больш за год лейтэнант Зюлькоў Пётр Маркавіч прабыў на фронце, вызваляючы беларускую зямлю ад фашыстаў. У баі быў рашучым і адважным. Ён часта з групай разведчыкаў выхадзіў у тыл ворага і карэктаваў агонь сваіх мінамётных батарэй па групоўцы праціўніка. Лейтэнант Зюлькоў выклікаў агонь на сябе, і гінулі гітлераўцы, а сам ён адыходзіў да сваіх мінамётчыкаў.
Дзясяткі тысяч фашыстаў знайшлі сваю магілу на беларускай зямлі ад дакладных удараў мінамётных батарэй палка рэзерва Галоўнага камандавання.
Падчас Беларускай аперацыі 27 чэрвеня 1944 года каля вёскі Трылесіна Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці разыграўся цяжкі бой, у якім геройскі праявіў сябе лейтэнант Пётр Зюлькоў.
У баі за вёску Трылесіна падабраўся да дзоту, кінуў у яго дзве гранаты, забіў афіцэра праціўніка, гарнізон дзота ўзяў у палон. У ходзе далейшага наступлення 27 чэрвеня 1944 года закрыў целам амбразуру кулямёта, якая перашкаджала руху савецкіх войскаў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Зюлькову Пятру Маркавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Пахаваны ў брацкай магіле ў 1200 метрах на поўнач ад вёскі Палыкавічы Шклоўскага раёна. У 1958 годзе на брацкай магіле ўстаноўлена мемарыяльная пліта.
Вось што пісалася ва ўзнагародным лісце на камандзіра ўзвода кіравання мінамётнага палка, камуніста лейтэнанта Пятра Маркавіча Зюлькова:
«В бою под д. Трилесино, когда нашей наступавшей пехоте преградил путь вражеский дзот и заставил её залечь, П. М. Зюльков подобрался к нему и бросил две гранаты в амбразуру и выход. Вслед за разрывами вскочил в дзот и в упор застрелил немецкого офицера, остальные сдались в плен. Пехота поднялась и выбила противника из села.
В бою 27 июня 1944 года, когда вражеский пулемет из дзота мешал продвижению пехотных подразделений 455-го стрелкового полка, что грозило срывом темпа наступления, своим телом закрыл пулемет и ценою жизни дал возможность нашей пехоте продолжать успешное наступление. Достоин присвоения высшей степени отличия - звания Героя Советского Союза.
Командир полка полковник Карнышев. 11.07.1944 гoдa.
Достоин присвоения звания «Герой Советского Союза».
Командующий войсками 2-го Белорусского фронта генерал армии (Захаров).
Член Военного Совета фронта генерал-лейтенант (Субботин)».
Праз некалькі тыдняў у вёску Конаўка Гаўрылаўскага сельскага Савета Кіраўскага раёна Смаленскай вобласці на імя Марфы Аляксандраўны Зюльковай (маці героя) прыйшоў пакет, і яе запрасілі ў сельскі Савет, дзе ёй былі ўручаны грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і ліст ад камандавання часці.
«Здравствуйте, уважаемая Марфа Александровна!
Посылаем Вам свой фронтовой привет и наилучшие пожелания в вашей жизни и труде, а также доброго Вам здоровья - друзья и товарищи вашего любимого сына Петра Марковича. Спешим сообщить, что за героический подвиг в боях ваш сын удостоен звания Героя Советского Союза.
Мы все гордимся вашим сыном и стремимся подражать ему в боевых делах. Его сейчас нет среди нас, но память о нем будет жить вечно. Такие люди не умирают!
В самый критический момент боя он пожертвовал своей жизнью для того, чтобы жили сотни его товарищей. До этого легендарного подвига Петр Маркович в свои неполные двадцать лет был награжден двумя орденами Красной Звезды и медалью «За отвагу». На его счету сотни уничтоженных фашистов, он проникал глубоко в тыл врага и корректировал огонь своих минометных батарей по скоплению врага. Неоднократно из поиска приводил «языков» и каждый раз проявлял мужество, отвагу и находчивость.
На фронте он пробыл менее года, но за это время овладел мастерством ведения боя, истреблял фашистов повсюду. Ваш сын был бесстрашным человеком, всегда шел впереди и не прятался за чужие спины, находился там, где труднее. С него все брали и берут пример в отваге, честности и принципиальности.
Высылаю Вам его награды как память о сыне и нашем боевом друге. Вы можете всегда гордиться своим сыном, героем легендарного подвига.
Большое Вам спасибо за воспитание сына-героя.
Всего Вам доброго, крепкого здоровья и счастья! С коммунистическим приветом командир части (Карнышев). 26.08.1944 г.»
У верасні 1944 года на імя камандзіра часці 544-га палка прыйшоў ліст з вёскі Конаўка:
«Здравствуйте, мои дорогие сынки, защитники нашего Отечества!
К вам обращается мать Героя Советского Союза Петра Зюлькова, Марфа Александровна. Спасибо вам за письмо и награды сына. Они будут вечно напоминать любимого Петеньку. У меня к вам единственная просьба: гоните с нашей земли всех гитлеровских захватчиков, двуногих зверей, которые столько страданий и несчастий принесли нашему народу. Уничтожайте всех фашистов, добейте их в собственном логове. Возвращайтесь с нашей победой.
Раны, нанесенные войной, не исцелятся и не забудутся века. Они будут всегда кровоточить, пока мы живем.
Так разве мы, матери, благословившие своих сыновей на священный бой, можем забыть эту ненавистную всем матерям войну? Никогда!
Уничтожайте и бейте всех фашистов! Победы вам, здоровья, мужества, отваги и счастья!
Всего вам самого хорошего. С уважением к вам мать сына-героя Марфа Зюлькова.
27. 09. 1944 г.»
Библиография:
-
Зюльков Петр Маркович // Википедия [Электронный ресурс] : свободная энциклопедия. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org/wiki. – Дата доступа : 10.08.2021.
-
Побратимы Матросова / [Сост. В. Д. Дончик.] – Мінск : Беларусь, 1984. – С. 201–211.
Дата нараджэння: 1917
Месца нараджэння: Курская вобл.,
Мантураўскі р-н, Свінецкі с/с,
Дата прызыву: 1938
Месца прызыву: Шчыгроўскі РВК,
Курская вобл., Шчыгроўскі р-н
Месца службы: 329 сп 70 сд 33 А 2 БелФ
Дата завяршэння службы: 28.06.1944.
Дата выбыцця: 28.06.1944.
Год нараджэння: 1912
Вайсковае званне: ст. лейтэнант
Дата смерці: 28.06.1944
Год нараджэння: 1923
Месца нараджэння: Калінінская вобл., Вялікалукскі р-н, Урыцкі с/с, в. Булатава;
Месца прызыву: Вялікалукскі РВК, Калінінская вобл., Вялікалукскі р-н,
Дата прызыву: 20.07.1941
Вайсковае званне: мл. лейтэнант
Вайсковая часць: 68 стралковы полк 70 стралковой дывізіі
36 стралковая брыгада
354 стралковая дывізія
357 запасны стралковы полк
Узнагароды: Ордэн Айчыннай вайны II ступені 07.03.1945
Каралёў Аляксандр Раманавіч>>>
Дата нараджэння: 1899
Месца нараджэння: Беларуская ССР, Магілёўская вобл., Горацкі р-н
Месца призыву: Мсціслаўскі РВК, Беларуская ССР, Магілёўская вобл., Мсціслаўскі р-н
Дата прызыву: 1943
Вайсковае званне: радавы
Вайсковая часць: 252 стралковы полк 70 стралковай дывізіі (II) 70 сд
Узнагароды: Ордэн Айчыннай вайны II ступені
Казакоў Віктар Канстанцінавіч>>>
Дата нараджэння: 1909
Месца нараджэння: г. Москва
Вайсковае званне: лейтэнант
Вайсковая часць: 270 ап 245 сд, 68 сп 70 сд
Дата заканчэння службы: 29.06.1944
Узнагароды: Ордэн Чырвонай Зоркі,
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Дата нараджэння: 1907
Месца нараджэння: Магілёўская вобл.,
Мсціслаўскі р-н, в. Курманава
Месца прызыву: 1943, Мсціслаўскі РВК,
Беларуская ССР, Магілёўская вобл.,
Мсціслаўскі р-н
Вайсковае званне: радавы
Месца службы: 70 сд
Дата выбыцця: 26.06.1944
Чарнова Аляксандра Уладзіміраўна>>>
Дата нараджэння: 1925
Месца нараджэння: Маскоўская вобл., Лапасненскі р-н
Месца прызыву: Мыцішчынскі РВК, Маскоўская вобл., Мыцішчынскі р-н
Дата прызыву: 1941
Вайсковае званне: старшыня медслужбы
Вайсковая часць: 70 стралковая дывізія
Дата смерці: 29.06.1944
Узнагароды: Ордэн Чырвонай Зоркі 30.01.1944
Месца пахавання: Беларуская ССР, Магілёўская вобл., Шклоўскі р-н, в. Трылесіна