top of page
Край у гады ВАВ.png

Помнікі расказваюць

Помнік землякам в. Тударава.jpg

Помнік землякам в. Тударава.  На ўшанаванне памяці 138 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, у 1968 годзе пастаўлены абеліск.

Надпіс на помніку:

«Вечная памяць воінам Савецкай Арміі і грамадзянам калгаса «Радзіма», загінуўшым за вызваленне Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг».

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць (АН БССР, Ін-т мастацтвазаўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. – С. 391.

Помнік землякам в. Клімавічы .  На ўшанаванне памяці 195 землякоў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, у 1967 годзе пастаўлены абеліск.

Надпіс на помніку:

«Воінам арміі і флоту, партызанам і мірным грамадзянам, аддаўшым  сваё жыццё ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Сацыялістычнай Радзімы.

Вечная памяць землякам-патрыётам ад удзячных патомкаў калгаса імя Свярдлова ».

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць (АН БССР, Ін-т мастацтвазанўства, этнаграфіі і фальклору; рэд. кал.: С. В. Марцэлеў  (гал. рэд.) і інш. – Мінск :  Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. – С. 386.

Помнік землякам в. Клімавічы.jpg

 Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вёска Палыкавічы

Схема расположения братской могилы.jpg
Братская  могила.jpg

Пахаваны 109 воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Пётр Маркавіч Зюлькоў.

П. М. Зюлькоў нарадзіўся 16.01. 1924 года ў в. Конаўка Кіраўскага раёна Калужскай вобласці ў сялянская сям’і. Член КПСС з 1944 г. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў у калгасе. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. У Айчынную вайну з лютага 1943 года на Заходнім і 2-м Беларускіх франтах. Вызначыўся 27.06 1944 года ў баі за вёску Трылесіна. Камандзір узвода ўпраўлення батарэі мінамётнага палка лейтэнант П. М. Зюлькоў у крытычны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 22.08.1944 года. Яго імем названа Гаўрылаўская васьмігадовая школа ў Кіраўскім раёне Калужскай вобласці, на будынку школы і ў калгасе «Світанне» на радзіме героя ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

У 1958 годзе на брацкай магіле пастаўлены абеліск.

Паспорт воинского захоронения

Приложение к паспорту воинского захоронения №3052

Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Шклоўскага раёна. – Мінск : Універсітэцкае, 1998. – С. 263–270.

bottom of page