top of page
Аматары паэтычнага слова1.png
Рисвакауыжунок1.png

Творчасць мясцовай

паэтэсы Галіны Грахольскай

Галіна Грахольская 1.png

Нарадзілася Галіна Грахольская ў вёсцы Путнікі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучылася ў Гарадзецкай базавай школе, СШ №1 горада Шклова,  а потым скончыла філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. Выкладае беларускую мову і літаратуру ў Гарадзецкай сярэдняй школе і сёння. Атрыманыя веды па літаратуразнаўству і прыроджаны талент зрабілі сваю справу.

Паэзія прыгажосці прыроды, цяпла чалавечых адносін, любові да роднага краю, гонару за той кавалачак зямлі, дзе нарадзілася, не маглі пакінуць раўнадушнымі таленавітую жанчыну, якую Бог надзяліў талентам перадаваць усе свае пачуцці праз цудоўныя радкі.

Галіна Ягораўна валодае прыроднымі паэтычнымі здольнасцямі, настойлівасцю, упартасцю ў дасягненні пастаўленай мэты. Першыя  яе вершы  былі надрукаваны ў раённай газеце «Ударны фронт». Яны адразу знайшлі водгук у сэрцах чытачоў.   

Кола яе паэтычных даследванняў шырокае: радзіма, мова, маці , людскія адносіны  яны прасякаюць усю яе творчасць. 

Адны вершы адрозніваюцца грамадзянскай палымянасцю, другія – лірызмам і спавядальнасцю, трэція – філасоўскім роздумам. Асабліва душэўнымі атрымліваюцца вершы пра маці, пра малую радзіму.

Галіна Ягораўна  не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць  паэтычны вобраз у любым выяўленні  сутнага. Аб’ядноўвае вершы галоўны матыў – адвечная барацьба дабра і зла.

Галіна Грахольская піша на беларускай мове і на рускай. Але яна закаханая ў беларускую мову. Ведае – гэта заўсёды набытак, шчасце, дараванае жыццём, гісторыяй. Скарб, які можна памнажаць і выдаткоўваць, захапляцца ім, дзяліцца ім з усімі. І больш яе вершаў напісаны на роднай, матчынай мове.

У 2004 годзе выйшаў у свет зборнік вершаў  паэтаў Шклоўшчыны «Голас майго краю». У гэты зборнік увайшлі і вершы Галіны Грахольскай.

У 2007 годзе выйшаў другі зборнік паэтаў Шклоўшчыны «Адсюль выток, адсюль натхненне…» у якім таксама змешчаны вершы нашай паэткі. Цікава, што ў гэтых зборніках змешчаны і вершы яе вучняў: Веры Бруевай, Кацярыны Юцовай, Марыі Кроцікавай, Аляксея Грахольскага. Сваю любоў да паэзіі Галіна Ягораўна імкнецца перадаць сваім вучням. Яны і сёння пішуць вершы, і многія з іх друкуюцца на старонках нашай газеты.

Галіна Грахольская.png

Яе вершы прызнаны шматлікім чытачом, бо Галіна Ягораўна іх чытае сама на розных мерапрыемствах мясцовых і  раённых. «Вершы – гэта мая аддушына», – кажа Галіна Грахольская. 

Галіна Грахольская 2.png

Я лічу, што паэт–аматар Галіна Ягораўна Грахольская можа лічыць сябе вялікім паэтам, бо яе вершы можна чытаць, слухаць бясконца. Яе паэзія развіваецца  ў бок шматмернага, аб’ёмнага  паказу жыцця. Яе рост,  як паэта, непарыўна  звязаны з ростам асобы, яе духоўным светам, стваральнай памяццю.

Каб паўней убачыць асобу Галіны Ягораўны Грахольскай, трэба ведаць яе як настаўніка, як чалавека. Настаўнік у школе – гэта маяк, які не дае згубіцца дзецям у школе і ў грамадстве.  Не кожны  чалавек  можа стаць у руля і весці за сабой дзясяткі дзіцячых душ.  Як жа моцна трэба кахаць сваю працу, каб усё пакінуць на другі план – сям'ю, захапленні…  Але думка пра тое, што ў гэтым свеце дзіцячыя вочы чакаюць, вераць, спадзяюцца менавіта ад настаўніка пачуць самыя важныя словы, натхняюць яе на штодзённы подзвіг і штодзённае шчасце. Чаму гэтыя два словы: подзвіг і шчасце? Адказ просты: подзвіг таму, што праца настаўніка патрабуе тытанічных сіл, а шчасце  таму, што гэта кожны дзень сонца ў душы ад цёплых дзіцячых вачэй. І на працягу больш чым 30 гадоў Галіна Ягораўна Грахольская натхняе дзяцей  на жыццё і на творчасць і выконвае гэта з любоўю і адданнасцю. І як яна гаворыць сама: «Я ўдзячна лёсу за гэта»…

вараеол.png

Вершы паэтэсы

Галіны Грахольскай

Рирпрлрплллок1.png
Рирпрлрплллок1.png
Рисунонрешщх.png
разделение.png

Грахольская, Г. Гімн зямлі бацькоў : вершы / Галіна Грахольская // Адсюль выток, адсюль натхненне… : Шклоўшчына літаратурная : проза, паэзія, публіцыстыка / уклад. А. Марціновіча. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – С. 328–330.

Рисувафцу.png
Рисвакауыжунок1.png

Тамара Леанідаўна Лёгкая

Тамара Леанідаўна Лёгкая.png

Тамара Лёгкая нарадзілася ў Беларусі 20 лютага 1965 года, у Шклоўскім раёне, але расла ў Забайкаллі, там прайшлі яе дзяцінства і яе юнацтва.

У 1984 годзе бацькі вярнуліся на Радзіму яе бацькі, у Краснапольскі раён, а пасля Чарнобыльскай трагедыі перасяліліся ў в. Слабодка Гарадзецкага сельскага Савета Шклоўскага раёна.

Ужо больш за 30 гадоў сямъя Лёгкіх жыве ў аг. Гарадзец. Жывучы ў Беларусі, яна вывучала гісторыю нашай краіны, гісторыю сваёй малой радзімы. Яе вершы, прысвечаныя гэтай тэме, вельмі пранікнёныя, напісаныя з такой любоўю, з такім прызнаннем, што бяруць за душу сваіх чытачоў. Шмат радкоў у сваёй творчасці Тамара Леанідаўна прысвячае сваёй сям'і, сваім дарагім людзям. Чытаючы гэтыя вершы, чытач як бы сам кажа сваім блізкім і дарагім людзям словы падзякі за тое, што яны побач, што яны ёсць.

У 2020 годзе выйшла ў свет кніга вершаў Т. Лёгкай «Мая Сторонка...» Прапануем вам падборку вершаў з гэтага зборніка.

Тамара Леанідаўна Лёгкая1.png
Тамара Леанідаўна Лёгкая. Мая старонка.png
вараеол.png

Вершы

Тамары Лёгкай

Рирпрлрплллок1.png
Рирпрлрплллок1.png
Рисунонрешщх.png
bottom of page