top of page
Аматары паэтычнага слова1.png
вараеол.png

Вершы паэтэсы

Галіны Грахольскай

Рисунонрешщх.png
вапролд.png

Гімн зямлі бацькоў

Дзяцінства дарагі куток,

Жыцця ўсяго майго выток.

Ты – жыватворная крыніца,

Плюскоча ў ёй бальзам–вадзіца.

Гаючай той вады нап’юся,

Ў шляхі–дарогі я збяруся.

Падоўгу ў выраі лятаю,

Ў краях далёкіх прападаю,

Але, стаміўшыся душою,

Сустрэчы прагну зноў з табою

І прыпадаю да вадзіцы,

І сілы чэрпаю з крыніцы.

Ты песціла мяне, расціла, гадавала,

Усю сябе мне без астатку аддавала.

Я ж часам крыўдзіла цябе і не зважала

На слёзы, што блішчалі на вачах.

Пякучы боль і роспач я адчула,

Як толькі назаўсёды ты заснула…

Праходзіў час. Пакута адступала.

І вось ужо сама я маці стала.

І удвая душа крывёй сплывала,

Калі спасцігла горыч крыўд і я!

Даруй мне, родная, я позна зразумела,

Што сэрцам сэрца слухаць не умела,

Што чуласцю цябе я не сагрэла,

І слёз тваіх не асушыла я.

Ніколі мне ўжо болю не пазбыцца,

Ніколі з рук тваіх мне не напіцца,

Не спраўдзіцца жаданню і не збыцца,

Сасмаглых вуснаў мне не спаталіць.

Баліць душа мая, баліць…

вапролд.png

Хоць жыццёвы запал не ачах,
Што трывожыць мяне па начах?

Ічаму ўсё часцей мне не спіцца?
І былое чаму мне трызніцца?

Пэўна, складзены так чалавек,

Гэтак доўжыцца з веку ў век:
Мы не цэнім у меру, што маем,

І шкадуем, калі што губляем.

вапролд.png
вапролд.png

Мая малітва

Вечарамі соннымі я малюся ціха:

Божачка, радзімы, уратуй ад ліха

Родную старонку, маіх детак, маці,

Дай жа ты магчымасць шчасця ім зазнаці.

Вёсцы роднай дай сіні небасхіл.

Не разнось па свеце Чарнобыля пыл.

Зберажы людзей ад гора і напасцяў.

Беларусі-працаўніцы дай мудрага шчасця.

Расою чыстаю на долах,

Таемным шэптам у дубровах,

Начным суквеццем зор агністых,

Празрыстым ззяннем вод крынічных,

Прызыўным крыкам жураўліным,

Лагодным клёкатам бусліным,

Усмешкай шчыраю дзіцяці,

Пяшчотнай калыханкай маці,

Вясновым першацветам,

А непаўторным часам – летам

Птушыным шматгалоссем,

Палёў радзімых зерневым калоссем

Мяне навекі паланіла,

Зачаравала і здзівіла

Ты – мова родная мая!

І я палонніца твая.

вапролд.png

Першае нясмелае «кахаю».

Гоман рэчкі. Час вясенні…

Настальгічна сёння ўспамінаю

Маладосці светлыя імгненні…

 

У палон пяшчотна твар мой бралі

Дзве далоні ў ціхім захапленні.

Дотык вуснаў. Сэрцы заміралі –

Маладосці светлыя імгненні.

 

І вачам яго насустрач узнімала

Радасна свій твар я ў азарэнні.

Сэрца к сэрцу чуйна парывала.

Маладосці светлыя імгненні.

вапролд.png
вапролд.png

Не снежыў снежань,

не студзіў нас студзень

І люты, спешчаны цяплом, не лютаваў.

Ніводзін з іх ні снегу, ні марозу

У гэтым годзе штосьці не наслаў.

Зіма, напэўна, дзесьці заблудзіла,

Без догляду пакінула сыноў

І не нашыла белых пакрывалаў,

І не прынесла срэбраных дароў.

Ну што не так, зіма, з табою стала,

Чаму сабе ты здраджваеш ізноў?

А помніш, як раней у нас бывала?

Як бегла ў жылах, пульсавала кроў!

Мне помніцца далёкае дзяцінства:

Мароз і сонца, іней, пульхны снег,

І срэбрам ззяе ўсё – твае гасцінцы,-

А з вуснаў снегам сыплецца мой смех.

На снегапады быў багаты снежань,

І студзень гурбы намятаў пад дах,

А маразы здараліся такія:

Трашчалі ў хатах сцены па начах.

Дзівосныя на шыбінах узоры

Мароз-мастак умела маляваў,

І люты, хоць і плакаў капяжамі,

Вясне сваіх пазіцый не здаваў.

Цябе, зіма, мы радасна страчалі,

Бо шмат ты нам прыносіла забаў,

Ватагамі на вуліцы гулялі,

На рэчцы, горках смех дзятвы гучаў.

Ніколі гэта ўжо не паўтарыцца,

І зім такіх няма ўжо і забаў.

Дзяцінства толькі часам нам прысніцца,

Ды, можа, снег аб ім бы нагадаў.

вапролд.png

Злым сіверам пастукаўшы ў акно,

Пара жыцця дарослага настала.

Уласная з’явілася сям’я,

І новыя з’явіліся турботы.

Расцілі з мужам дзетак, часам я

Праведаць тату бегала з работы.

Здавалася: наперадзе гады

І многа я чаго зрабіць здалею,

Ды толькі не ўяўляла я тады,

Што аглянуцца нават не паспею,

Як год за годам хутка прабяжыць,

І вось ужо і старасць ля парога.

Я ж толькі ўчора пачынала жыць,

А ўжо ля фінішнай прамой дарога.

вапролд.png

Вечар наступіў,

Цішыню разліў,

Цёмнаю хусцінкай

Усё наўкол укрыў.

Зор у небе хор

Дзіўны загучаў,

Горад, як дзіця,

Спевам залюляў.

На плячы Дняпра

Родны Шклоў заснуў,

У начной цішы

Сонна патануў.

Вокны ўсе ў дамах

Вейкі апусцілі,

Ліхтары святло

Цьмяна запалілі.

Сцішаўшыся, парк

Старасвецкі спіць,

Аб былым маёнтку

Настальгічна сніць.

 Па спусцелых вулках

Ходзіць толькі сон,

Цішу, сны лагоду

Навявае ён.

А ў небе месяц

Срэбраны блішчыць.

На плячах Дняпра

Горад мірна спіць.

вапролд.png

Свой кожны дзень я прагна выпіваю

Да донца самага, Не пакідаю

Я нават кропелькі малой на «потым»

І, як апошні, дзень пражываю я з ахвотай.

Дзень зноўку знік, як ветрыка павеў,

Ты вейкам плюснуць нават не паспеў.

Так з году ў год адным днём за другім

Жыццё згарае. А дзе, скажыце, дым?

Жыццё – міраж, здаецца, і не болей,

І нам наканавана гэта доляй:

У прах мы ператворымся ў свой час,

Ды несмяротная душа ў нас.

Лёс заўтрашні ад нас заўжды схаваны,

Палохае і вабіць адначасна дзень нязнагны.

Дзве прорвы з двух бакоў у чалавека –

Час нараджэння і сканчэнне веку.

По кропальцы бярозавік сцякае

І слоік паступова напаўняе,

Ды часам кропелька слязою нам здаецца,

І сэрца глуха і трывожна тады б’ецца:

Так і жыццё наша па кропельцы сцякае,

Бо час няўмольны літасці не мае.

Недасканальны, ды ўсё ж цудоўны свет.

Павінны ў ім мы свій пакунуць след.

Нібы паходню я ў руках трымаю –

І за радком радок пішу, складаю.

На исходе осеннего дня

Я приду в моей юности сад,

Словно шалью укроет меня

В тишине золотой листопад.

 

Вспоминая былое, пройдусь

Под кружащейся плавно листвой

Паутинкою тонкою грусть

Проплывет над моей головой.

 

Ты когда–то весенней порой,

Друг мой, сад весь в цвету утопал,

В первый раз паренек молодой

Аромат моих губ там познал.

 

А вот там всей семьей у костра

Вечерком мы могли посидеть,

Дружно маму просили тогда

Задушевную песню нам спеть.

 

А вот там, под Антоновкой, я

Укрывалась в тени в летний зной…

Как была я тогда молода!

Да и ты, сад, был тоже другой.

Молодою листвою шумел,

Был ухожен и полон ты сил.

И мечты пробуждать ты умел,

И надежды мне смело дарил.

 

Было это давно. Иль вчера?

Или это пригрезилось мне?

На исходе осеннего дня

Я по саду брожу в тишине.

 

И грустя о далекой весне,

Все ж любуюсь порой золотой,

Скоро осень уступит зиме,

Непреклонен закон наш земной.

 

За зимой снова будет весна.

Будет лето. И кто–то другой

Также будет остатками дня

Любоваться осенней порой.

 

Жизнь мгновенна. Назад не вернешь

Из весны той далекой и дня.

Постарел ты, мой сад, только все ж,

Будешь жить ты и после меня.

вапролд.png
авневкеве.png
вапролд.png

Размышления

Почему–то снова мне не спится,

Что–то растревожило мой сон.

Может быть, на крыльях звездной птицы

Долетит из детства ко мне звон.

 

И глаза мои на сон забыли,

Силясь что–то рассмотреть в ночи,

А воспоминанья закружили

Бабочкой ночной вокруг свечи.

 

Оживали дорогие лица.

Детство, юность, славный отчий дом,

Сердце мое стало чаще биться,

Перехватывал дыханье в горле ком.

 

Долго я, ворочаясь, лежала,

Не могла никак сомкнуть глаза,

То улыбка на губах мелькала,

То просилась горькая слеза.

 

Пережито, пройдено немало.

Сколько предстоит еще пройти?

Хоть с годами все длинней привалы,

Дольше бы побыть еще в пути.

bottom of page